• КААГУЛÍРАВАЦЦА
  • КААГУЛЯТ
  • КААЛ І Н
  • КААЛШАВЫ
  • КААЛÍЦЫЯ
  • К 4 АПЕРАВ Á Н Н Е
  • КААПЕРАВ А ЦЬ
  • КААПЕРАТАР
  • КААПЕРАТЫУНА-КАЛГÁСНЫ
  • КААПЕРАТЫ Ў ШЧЫК
  • КААПТАВÁННЕ
  • КААРДЫНÁТНЫ
  • КААРДЫНАЦЫЙНЫ
  • КАБАЛÁ
  • КАБАЛІСТ КІ Ч Н Ы
  • КАБ А Н
  • КАБАН І НА
  • КАБАРГОВЫ
  • КАБАРДЗІНКА
  • КАБАР á
  • КАБАТАЖНІК
  • КАБЕЛЫПЧЫК

  • Скачать 13.55 Mb.


    страница1/59
    Дата31.05.2017
    Размер13.55 Mb.

    Скачать 13.55 Mb.

    1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву


      1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   59

















    К', нескл., н. 1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка».

    2. Глухі, заднеязычны, выбухны зычны гук.



    К2, прыназ, з Д. Спалучэнне з прыназоўнікам «к» выражае:

    Прасторавыя адносіны

    1. Ужываецца пры абазначэнні кірунку руху або дзеяння ў бок якога-н. прадмета або асобы, якія ўсведамляюцца як прасторавая мяжа ці мэта; тое, што і да (у 1 знач.). Ісці к сыну. Зваць к сабе. Хіліцца к захаду, а З ведама Букрэя ладзіцца дзед Талаш у свой паход к Доўгаму Броду. Колас. Сялом вясковы гарманіст Ідзе к дзяўчатам на вячоркі. Хадыка.

    Часавыя адносіны

    2. Ужываецца пры абазначэнні накіраванасці дзеяння да пэўнай часавай мяжы. Зжаць жыта к нядзелі, а Схіляецца дзень к надвячорку. Колас. Збіралася к начы на дождж. Чорны.

    Аб'ектныя адносіны



    1. Ужываецца пры абазначэнні яакіраванасці да таго, што з'яўляецца матывам, стымулам гэтага дзеяння; тое, што і да (у 9 знач.). Клікаў ён народ свой к волі. Колас.

    2. Ужываецца пры абазначэнні накіраванасці стану, уласцівасці або дзеяння да чаго-н., сувязі уласцівасці або прыметы з чым-н.; тое, што і да (у 11 знач.). Мы беларусы з братняю Руссю разам шукалі к шчасцю дарог. Клімковіч. Шырай жа к праўдзе дарогу! Крапіва. Ахвота бліжэй к дому быць. Грахоўскі. // Ужываецца ва ўстойлівых спадучэннях (зпяважлівых выразах, лаянкавых словах). Усё роўна пойдзеш к чортавай матары, басяк! Колас.

    3. Ужываецца пры абазначэнні далучэння да чаго-н.; тое, што і да (у 7 знач.). Каласок к каласку у снапы Клапатліва збірае рука. Астрэйка.

    Мэтавыя адносіны

    6. Ужываецца пры абазначэнні мэты дзеяння або прызначэння прадмета. Лячэнне к чаю. Як песня птушкі раніцою К жыццю ўздымае поле, гай,Вось так і ты, паэт, спявай, Каб вечна песня маладою Жыла ў народзе. А. Александровіч.

    КА', нескл., н. Назва літары «к».

    КА2, прыназ, з Д. Ужываецца замест «К2» у спалучэнні «ка мне». Прытуліся ка мне, дзяўчына каханая! Бядуля. Ка мне йшлі дзяўчаты, Кветкі мае рвалі, Жніўныя, вясельныя Песні распявалі. Русак.



    КААГУЛÍРАВАЦЦА, -руецца; незак. 1. Паддавацца каагуляцыі.

    2. Зал. да каагуліраваць.



    КААГУЛІРАВÁЦЬ, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Падвергнуць (падвяргаць) каагуляцыі.

    КААГУЛЯНТ, -у, М -нце, м. Хімічны рэактыў, які выклікае каагуляцыю.

    КААГУЛЯТ, -у, М -ляце, м. Асадак, які ўтвараецца ў калоідным растворы пры каагуляцыі.

    КААГУЛЯТАР, -а, м. Апарат для прамысловаіí апрацоўкі калоідных сістэм (для вьíдзялення каагуляту).

    КААГУЛЯЦЫЯ, -і, ж. Працэс згортвапня,, асядакня часцінак рэчыва ў калоідным растворы.

    [Ад лац. соа^цíаíіо — згортванне, згушчэнне.]



    КААЛІН, -у, м. Белая вогнетрывалая гліна* якая выкарыстоўваецца ў фарфора-фаянсавай, папяровай і інш. відах вытворчасці.

    [Ад геагр. назвы.]



    КААЛШАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да» кааліну, складаецца з кааліну. Каалінавыя пароды. Каалінавая гліна.

    КААЛІНІТ, -у, М -нíце, м. Мінерал, састаўная частка большасці глін, асабліва каалінавых.

    КААЛІЦЫЙНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да кааліцыі (у 1 знач.). Кааліцыйны дагавор. Кааліцыйныя дзяржавы.

    2. Утвораны на прынцыпах кааліцыі (у 2 знач.). Кааліцыйны ўрад.



    КААЛÍЦЫЯ, -і, ж. 1. Часовы палітычны або ваенны саюз дзяржаў для сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне. Антыгітлераўская кааліцыя.

    2. Пагадненне некалькіх палітычных партый аб утварэнні змешанага (кааліцыйнага) урада.

    [Лац. соаШпз — аб'яднаны.]

    К4АПЕРАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, каапераваць, кааперавацца.

    КААПЕРАВÁЦЦА, -рýюся, -рýешся, -руецца; зак. і незак. 1. Аб'яднацца (аб'ядноўвацца) на асновах кааперацыі (у 1, 2 знач.).

    2. толькі незак. Зал. да каапераваць.



    КААПЕРАВАЦЬ, -рýíо, -рýеш, -рýе; зак. і незак., каго-што. 1. Аб'яднаць (аб'ядноўваць) на прынцыпах кааперацыі (у 1, 2 знач.). Каапераваць сельскую гаспадарку. Каапераваць працу.

    2. Прыцягнуць (прыцягваць) да ўдзелу ў кааперацыі (у 2 знач.). Каапераваць насельніцтва.



    КААПЕРАТАР, -а, м. 1. Дзеяч у галіне кааперацыі (у 2 знач.); удзельнік, член кааперацыі.

    2. Разм. Работнік кааператыве, кааперацыі (у 3 знач.). Ксавэр Блецька адышоў ад зямлі стаў тутэйшым кааператарам. Чорны.



    КААПЕРАТЫУ, ыва, м. 1. Тое, што і к ааперацыя (у 2 знач.). Вытворчы кааператыў. Жыллёвы кааператыў. Гандлёвае таварыства, ці, як у статут было ўпісана, «кааператыў», шырылася вельмі удала. Чорны.

    2. Кааператыўны магазін. [Пятрок] пачаў у кішэні сваёй зрэбнай сарочкі шукаць пачак учора купленай у кааператыве махоркі... Нікановіч.



    КААПЕРАТЫУНА-КАЛГÁСНЫ, -ая, -ае. У выразе: кааператыўна-калгасная ўласнасць гл. ўласнасць.

    КААПЕРАТЫЎНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да кааператыве, кааперацыі, належыць ім. Кааператыўны план. Кааператыўная гаспадарка. ІІ Які ажыццяўляецца кааператывам. Кааператыўны гандаль. Кааператыўнае будаўніцтва.

    КААПЕРАТЫЎШЧЫК, -а, м. Разм. Тое, што і кааператар (у 2 знач.).

    Жааперапыя 567 Каб

    КААПЕРÁЦЫЯ, -і, ж. 1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей удзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.

    1. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб'яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў-пайшчыкаў. Прамысловая кааперацыя. Спажывецкая кааперацыя.

    2. Разм. Кааператыўны магазін. [Качагар] бегма ляціць у кааперацыю, бярэ напавер сала, хлеба, садзіцца насупраць топкі і есць. Барашка.

    [Ад лац. соорегаíіо.]

    КААПТАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, кааптаваць.

    КААПТАВÁЦЦА, -тýецца; незак. Зал. да кааптаваць.

    КААПТАВАЦЬ, -тую, -тýеш, -тýе; зак. і незак., каго. Правесці (праводзіць) кааптацыю.

    КААПТÁЦЫЯ, -і, ж. Папаўненне саставу якога-н. выбарнага калегіяльнага органа новымі членамі па рашэнню гэтага органа без дадатковых выбараў.

    [Ад лац. соорШіо — дадатковае выбранне.]



    КААРДЫНАВÁНАСЦЬ, -і, ж. Узгодненасць, зладжанасць. Каардынаванасць рухаў.

    КААРДЫНАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, каардынаваць, каардынавацца.



    КААРДЫНАВÁЦЦА, -нýецца; зак. і незак. 1. Узгадніцца (узгадняцца), прыйсці (прыходзіць) у адпаведнасці

    2. толькі незак. Зал. да каардынаваць.



    КААРДЫНАВАЦЬ, -нýю, -нýеш, -нýе; зак. і незак., што. Узгадніць (узгадняць), прывесці (прыводзіць) у адпаведнасць чые-н. дзеянні, ўчынкі і пад. Каардынаваць работу навукова-даследчых інстытутаў. Партызаны прыслалі пасланца. Цяпер можна будзе каардынаваць дзеянні, узгадняць мерапрыемствы... Мікуліч.

    КААРДЫНÁТНЫ, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да каардынаты, каардынат. Каардынатная сетка. Каардынатныя плоскасці. Каардынатны вугал.

    КААРДЫНАТЫ, ат; адз. каардынáта, -ы, ДМ аце, ж.1. Спец. Велічыні, якія вызначаюць месцазнаходжанне пункта на плоскасці або ў прасторы. Сістэма каардынат. Геаграфічныя каардынаты. Паведамлялася, што эсмінец вядзе цяжкі бой з варожымі самалётамі.. ÍПыфрам вызначаліся каардынаты. Кулакоўскі.

    2. перан. Разм. Адрас, месцапражыванне ці месцазнаходжанне каго-н. Засталося толькі выйсці на край лесу, вызначыць свае каардынаты ці можа нават так пазнаць мясцовасць і потым смела ісці ў родную вёску. Шамякін.

    [Ад лац. со — разам і огáіпаíш — упарадкаваны.]

    КААРДЫНАЦЫЙНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да каардынацыі. Каардынацыйная сувязь. Каардынацыйны цэнтр.

    КААРДЫНАЦЫЯ, -і, ж. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, каардынаваць. Савет па каардынацыі.

    2. Мэтазгодпая адпаведнасць, узгодненасць (дзеянняў, учынкаў і пад.). Дасканалая каардынацыя рухаў.



    [Лац. соогáіпаíіо.]

    КАБ', злучн. 1. мэтавы. Падпарадкоўвае даданыя сказы, якія ўказваюць на мэту або прызначэнне таго, аб чым гаворыцца ў галоўным сказе. Машыны спусцілі з парома.., каб не былі на воку пры дарозе. Лынькоў. Клуб гэты таксама да часу ў нас. Новы пабудуем. З добрай сцэнай, каб і гарадскі тэатр мог да нас прыехаць. Крапіва. // Далучае інфінітыўныя звароты са значэннем мэты. Нарэшце лес кончыўся. Дзед выйшаў з лесу і запыніўся, каб разгледзецца. Колас. Пазяхае шафёр і моцна-моцна сціскае абаранак руля, каб не прыдрамаць, не прапусціць павароткі. Лынькоў. / У спалучэнні з узмацняльнай часціцай «хоць» («хаця»). А як пайшоў [Мікола] усё азіраўся, каб хаця ніхто яго тут не падгледзеў. Чорны. / Уваходзіць у склад састаўных злучнікаў мэты: «для (дзеля) таго каб», «з тым каб», «затым каб». Для таго каб праца давала плённыя вынікі, трэба прывучаць да сталых і сур'ёзных адносін да яе з маладых гадоў. Колас.

    1. умоўны. Падпарадкоўвае даданыя сказы, якія выражаюць умову, што не адпавядае рэчаіснасці (звычайна ў адпаведнасці з часціцай «бы» ў галоўным сказе). Не пісаў бы, не складаў бы Я вас, думы-песні, Каб не вецер не зялёны, Вецер на прадвесні; Каб не вербы над магілай І не шум бярозкі Над прасёлачнай дарогай. Танк. — Каб не голад, не гэты клунак за плячамі, узяў бы я гэтага Якава пад руку і пайшлі б недзе, вырашаючы і малыя і вялікія пытанні. Пестрак. / Можа ўжывацца ў адпаведнасці з суадноснымі словамі «то» і «дык» галоўнага сказа, калі даданы сказ займае прэпазіцыйнае становішча. — Выбіўся [стары] з сілы, вылазячы з багны, каб яшчэ трохі, то і капцы. Кулакоўскі. [Карнейчык:] Твой бацька маладзец. Каб не ён, дык бы мяне паны зусім забілі. Крапіва.

    2. тлумачальны. а) Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы.— Матка мая, хоць і не гаворыць мне, хацела б, каб я вярнулася да Васіля. Колас. Гаварыла зямля, Што не хоча яна, Каб палі арашала Крывёю вайна. Танк. // Далучае інфінітыўныя выразы, якія паясняюць або ўдакладняюць галоўны сказ. Сутнасць сатыры ў тым, каб выстаўляць на паказ, на смех адмоўныя з'явы жыцця. Крапіва. / ён, стары чалавек, здатны яшчэ на тое, каб карысць людзям прыносіць. Лынькоў; б) Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы. Званне гвардзейца не толькі чэсць, але і абавязак. Трэба, каб абавязак гэты выконвалі па-гвардзейску. Мележ; в) Падпарадкоўвае даданыя выказнікавыя сказы.— Не той Жагула, каб ён абы-каму раскідаўся сваім дабром. Крапіва; г) Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы (звычайна пры наяўнасці ў галоўным сказе суадносных слоў «такі», «гэтакі» і інш.). Ішоў дзед Талаш з такім меркаваннем, каб на сядзібу папасці ў сутонне. Колас. Варатніцкі не узнімаў вачэй. І толькі адно было жаданне каб хутчэй скончыўся гэты страшны суд. Дадзіёмаў. Трэба, трэба, пясняр, Песню гэткую даць, Каб яна памагла Сілы нам гуртаваць, Шляхам міру і дружбы ісці! Танк; д) Падпарадкоўвае даданыя сказы характару і спосабу дзеяння (звычайна ў адпаведнасці з суадносным словам «так»). Памылкі .. [настаўнік] стараўся выправіць і адзначыць так, каб не пакрыў-

    Каб 568 Кабелынчык

    дзіць і не ўразіць чулае дзіцячае сэрца. Колас.— Дык ты як-небудзь скажы так, каб лішне доўгіх гаворак і разваг не было. Чорны. / У спалучэнні з узмацняльнай часціцай «аж».— Пойдзем цяпер прытупнем, каб аж падэшвам горача стала. Кулакоўскі. [Батура:] Чулі, дзяўчаты, як з вашага брата здзекуюцца? Заспявайце сватам так, каб аж ім моташна стала. Крапіва.

    4. Уводзіць пабочныя і ўстаўныя словазлучэнні і сказы.— Бацька абнямог, каб пры вас не сказаць, памёр. Чорны. [Грышка:] А я, каб ты ведаў, сала вельмі люблю, але бяда, што няма яго. Чарот.



    КАБ 2, часціца. 1. Ужываецца пры выказванні скаргі, праклёну, пажадання (звычайна ў пачатку простых сказаў). Эх, Валодзя, цяжкавата мне, каб ты толькі знаў. Скрыган. Выглумілі паны лес ва ўсёй Случчыне, каб іх зямля не насіла. Чарнышэвіч. Каб пілося і елася і болей хацелася. З нар.

    1. Ужываецца пры выказванні сумнення ў магчымасці чаго-н. Назарык круціць галавой: э-хээ, каб на сям'ю ды адзін толькі падсвінак. Б. Стральцоў.

    2. Ужываецца пры выказванні загаду, неабходнасці чаго-н. Каб не смеў сюды хадзіць!

    КАБАЛÁ, -ы, ж. 1. Даўгавое абавязацельства ў Старажытнай Русі, якое ставіла пазычальніка ў асабістую залежнасць ад крэдытора.

    1. Своеасаблівы від рабства на Русі ў 14— 16 стст. — пажыццёвая асабістая залежнасць за нявыплату пазыкі, нядоімкі і пад.

    2. Поўная залежнасць ад каго-н.; паднявольнае становішча; прыгнёт. Памешчыцкая кабала. Трымаць у кабале. а Гушка імкнуўся вызваліцца ад пана, а трапіў у кабалу да кулака. Пшыркоў.

    [Араб.]

    КАБАЛ1СТЫКА, -і, ДМ -тыцы, ж. 1. Сярэдневяковае містычна-рэлігійнае вучэнне яўрэяў, а таксама звязаныя з ім магічныя абрады.

    2. перан. Пра што-н. незразумелае, заблытанае, загадкавае.



    [Сгараж.-яўр. даЬЬаІаЬ — паданне, традыцыя.]

    КАБАЛІСТКІЧНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да кабалістыкі (у 1 знач.).

    2. перан. Які заключае ў сабе асаблівы, таямнічы сэнс; загадкавы.



    КАБÁЛЬНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да кабалы (у 1, 2 знач.). Кабальная залежнасць. Кабальная павіннасць.

    1. Які знаходзіцца ў кабале (у 2, 3 знач.); заняволены. Кабальныя халопы.

    2. перан. Звязаны з цяжкімі ўмовамі, нявыгадны для аднаго з бакоў. Кабальны дагавор. Кабальныя ўмовы арэнды.

    КАБАН, -á, лí. 1. Самец свінні; кныр. // Кастрыраваны самец свойскай свінні; парсюк. У Максімавых варотах, у ямцы, ляжаў і вяла павільваў хвосцікам кабан-кормнік. Капыловіч.

    2. Дзікая свіння; дзік, вепр. Вялізны Эзіяі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе. Колас.



    КАБАНІНА, -ы, ж. Мяса кабана. — Тут і ваўку да іх цяжка падступіцца, хоць ён да кабаніны і вельмі ласы. В. Вольскі.

    КАБАНЧЫК, -а, м. Памянш.-ласк. да кабан; невялікі кабан. [Матруна] загадала ..

    [сыну] выгнаць з хлява ды папасвіць кабанчыка. Марціновіч.



    КАБАРГА, -í, ДМ -рзé; Р мн. ог; ж. Горная бязрогая жывёліна сямейства аленевых з мускуснай залозай на жываце (у самцоў).

    [Алтайск.]



    КАБАРГОВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да кабаргі, належыць ёй. Кабарговая шкура.

    КАБАРДЗІНЕЦ гл. кабардзінцы.

    КАБАРДЗІНКА' гл. кабардзінцы.

    КАБАРДЗІНКА2, -і. Народны мужчынскі танец на Каўказе; род лезгінкі.

    КАБАРДЗШСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да Кабарды, кабардзінцаў, належыць ім. Кабардвінская парода коней. Кабардзінскі фальклор.

    КАБАРДЗІНЦЫ, -аў; адз. кабардзíнец, -нца, м.; кабардзінка, -і, ДМ -нцы; мн. кабардзінка -нак; ж. Народ, які складае карэннае насельніцтва Кабардзіна-Балкарскай АССР.

    КАБАРá, нескл., н. У буржуазных краінах — невялікі рэстаран з эстрадай.

    [Фр. саЬагеІ.]



    КАБАТ, -а, М -бáце, м. Уст. Род жаночай цёплай камізэльку безрукаўка. З блакітнага, аксаміту кабаты былі зашнураваны ззаду. Белыя рукавы сподніх блузак мелі шмат еышыўкі. Чорны. [Бабка] носіць спадніцу і зверху сарочкі нейкую камізэльку, якую заве кабатам. Якімовіч.

    [Укр. кабат з перс.]



    КАБАТÁЖ, -у, м. Прыбярэжнае суднаходства паміж портамі аднаго мора або адной дзяржавы. Кабатаж чарнаморскіх портаў. Перавозкі кабатажам.

    [Фр. саЬоІа^е.]



    КАБАТАЖНІК, -а, м. 1. Марак, які плавае на кабатажным судне.

    2. Разм. Кабатажнае судна.

    КАБАТАЖНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да кабатажу. Кабатажныя перавозкі. Кабатажны буксір.

    КАБАЧКОВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да кабачка, кабачкоў. Кабачковае поле. Кабачковае семя. Ц Прыгатаваны з кабачкоў. Кабачковая ікра.

    КАБАЧОК, -чка, м. 1. Аднагадовая расліна сямейства гарбузовых з белымі пладамі пераважна прадаўгаватай формы.

    2. Плод гэтай расліны.

    КАБЕЛЕУКЛÁДЧЫК, -а, м. Агрэгат для механізаванай пракладкі падземнага і падводнага кабелю.

    КАБЕЛЬ, -лю, м. Герметычна ізалявапы праваднік (або некалькі такіх праваднікоў у адной ахоўнай абалонцы), які служыць для падводнай і падземнай перадачы электрычнай энергіі, для сігналізацыі, сувязі і пад. Электрычны кабель. Тэлефонны кабель.

    [Гал. каЬеІ.]



    КАБЕЛЬНЬІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да кабелю. Кабельная лінія сувязі. Ц Які вырабляе кабель. Кабельны завод.

    КÁБЕЛЬТАЎ, -тава, м. 1. Мера даўжьгаі, роўная 0,1 марской мілі, г. зн. 185,2 м. Адплысцг на 3 кабельтавы ад берага.

    2. Марскі пяньковы канат таўшчынёй ад 150 да 300 мм.

    ГГал. каЬеІіотш-.І

    КАБЕЛЫПЧЫК, -а, м. Рабочы, які займаецца вырабам або пракладкай кабелю.

    І

    Кабсрац

    КАБÉРАЦ, -рца, м. Абл. Дыванок пад ногі. На сценах віселі розныя фатаграфіі, малюнкі ў прыгожых аправах, мяккая, абітая чырвоным плюшам мэбля, каберац каля стала, прыгожы абрус,усё казала за тое, што Грынько жыў панам. Колас.

    КАБЕРШЗ, нескл., н. 1. Сорт вінаграду з цёмна-сінімі ягадамі.

    2. Чырвонае віно з такога вінаграду.

    [Фр. саЬегпеІ.]

    КАБЕСТÁН, -а, м. Лябёдка з вертыкальным барабанам, якая выкарыстоўваецца для падцягвання суднаў да берага, падымання якара,*на манеўровых чыгуначных пуцях і пад.

    [Фр. саЬевіап.]

    КАБЕТА, -ы, ДМ -бéце, ж. Разм. Сталая жанчына, звычайна замужняя. А вакол стаяць дзяўчаты, Шмат хлапцоў, мужчын, кабет. Крапіва. Ля хат вясёлыя гамоняць людзі, Кабеты ў садзе кормяць немаўлят. Караткевіч.

    КАБÉЦІН, -а. Разм. Які належыць кабеце, уласцівы ёй. Мужняя шчырая ласка папярэдзіла кабеціну гняўлівасць. Гартны.

    КАБЕЦІНА, -ы, ж. Разм. Тое, што і кабета. Высокая, сухарлявая кабеціна чарняеага воласу яна была тут старожкаю прыйшла ў незвычайны рух. Колас. Кацярына згадзілася з Базылём, пераканалася-такі кабеціна... Нікановіч.

    КАБÉЧЫ, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да кабеты, належыць ёй; жаночы. Кабечы лёс. А спеў дзявочы і кабечы аж разлягаўся ў шчыры лес. Дубоўка.

    КАБЗÁР, -á, м. Украінскі народны спявак, які акампаніруе сабе на кобзе.

    КАБЗАРÓУ, -рóва. Які належыць кабзару. Кабзаровы песні.

    КАБЗÁРСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да кабзара, належыць яму. Толькі кліч кабзарскі нёсся гучна ў далі, Прабіваўся ў гушчы, як вечазы звон. Гурло.

    КАБІНА, -ы, ж. Невялікае, звычайна закрытае, памяшканне спецыяльнага прызначэння (напрыклад, для пілота ў самалёце, вадзіцеля ў аўтамабілі, тэлефонных размоў і пад.). Кабіна для галасавання. Душаваякабіна. У празрыстай шкляной кабіне, асветленай гарачым майскім сонцам, на фоне чыстага сіняга неба быў відзён сілуэт кранаўшчыка. Грахоўскі. Пятрусь вылез з пілоцкай кабіпы крыху збянтэжаны ён не чакаў, што яго будзе сустракаць усё сяло. Краўчанка.

    [Фр. саЬіпе.]

    КАБІНЕТ, -а, М -нéце, м. 1. Рабочы пакой у доме, кватэры. Як пісьменнік працуе над словам? Звычайна адбываецца гэта ў цішыні кабінета, за зачыненымі дзвярамі. Шкраба. // Службовае памяшканне ва ўстанове, на прадпрыемстве для адказнага работніка. Кабінет старшыні. Кабінет Ніны Іванаўны, дырэктара дзіцячага дома, быў квадратным з адным шырокім акном на паўднёвы ўсход. Васілевіч. Начальніка цэха, які., ўсіх навічкоў прымаў асабіста, .. [Міхал і Лёдзя] знайшлі ў кабінеце. Карпаў.

    2. Спецыяльнае памяшканне, абсталяванае для заняткаў, працэдур (у навучальных і навукова-даследчых установах, паліклініках і пад.). Хімічны кабінет. Рзнтгенаўскі кабінет. Кабінет мовы і літаратуры.

    569 Кабылка


    1. Урад у некаторых дзяржавах (Індыі, Аўстраліі і інш.), які складаецца з міністраў. Змена кабінета.

    2. У Расіі 18 — пачатку 19 ст. — назва некаторых урадавых устаноў (асабістай канцылярыі цара, кіраўніцтва гаспадарчымі і фінансавымі справамі царскага двара). Кабінет яго вялікасці.

    О Кабінет міністраў — тое, што і кабінет (у 3 знач.).

    [Фр. саЬіпеІ.]

    КАБІНЕТНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да кабінета. Кабінетны стол. Кабінетная мэбля.

    2. Які адбываецца ў кабінеце. Кабінетныя заняткі. Кабінетныя размовы. // Адарваны ад жыцця, не звязаны з практыкай. Кабінетны вучоны. Усе моцна крытыкавалі газету і намесніка рэдактара, .. крытыкавалі заганны кабінетны стыль работы. Шамякін. Не стаў Кастусь зазнайкай і кабінетным сухаром,— заўсёды з людзьмі і заўсёды працуе шчыра. Брыль.

    О Кабінетны партрэт гл. партрэт. Кабінетны раяль гл. раяль.

    КАБШÉТЧЫК, -а, м. Неадабр. Пра кіраўніка, які карыстаецца канцылярскімі метадамі.

    КАБШКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Разм. Памянш, да кабіна; тое, што і к а б ін а. Кабінкі многіх грузавікоў і гарматы былі цяпер упрыгожаны вяргінямі і ружамі. Мележ.

    КАБЛАГРÁМА, -ы, ж. Тэлеграма, перададзеная па падводным кабелі.

    [Фр. сáЫо§гатте.]

    КАБЛУК, -á, м. Тое, што і абцас. Стук каблукоў. Падбіць каблукі.

    КАБРЫЯЛЕТ, -а, М -лéце, м. 1. Лёгкі аднаконны двухколы экіпаж без козлаў з адным сядзеннем.

    2. Кузаў легкавога аўтамабіля з адкідным верхам і бакавінамі, якія складаюць адно цэлае з каркасам кузава.

    [Фр. саЬгіоІеІ.]

    КАБУРÁ, -ы, ж. 1. Футляр для пісталета або рэвальвера. Сцёпка раз-пораз на бягу папраўляў кабуру з наганам. Хомчанка. Станіслаў расшпільвае шынель, вымае з кабуры браўнінг, настаўляе яго на фурмапа. Мікуліч.

    2. Скураная сумка збоку кавалерыйскага сядла.

    [Ад цюрк. кубур — калчан.]

    КАБЫЛА, -ы, ж. 1. Самка каня. Жарэбная кабыла. Кожны цыган сваю кабылу хваліць. Прыказка.

    2. Гіст. Дошка з выразам для шыі і рук, да якой прывязвалі для пакарання бізуном.

    О Прышый кабыле хвост гл. прышыць.

    КАББІЛШ, -а. Які належыць кабыле. Кабыліна грыва.

    КАБЫЛІНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да кабылы (у 1 знач.), належыць ёй. Кабылінае малако.

    КАБЫЛІЦА, -ы, ж. Маладая рослая кабыла; жаробка. Першая лёгка і размашыста ішла агністая.., з белай мецінкай на лбе кабыліца Зорка. Ракітны.

    КАББІЛКА, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. 1. Памянш.-ласк. і зніж. да кабыла. Пярэстая кабылка худая, нядужая, а натурыстасць у яе была такая, што ва ўсім жывёльным сее-

    Кабылячы


    570

    Кавальства


    це падобнай не знойдзеш. Кулакоўскі. Худая кабылка цягнула мокры невад і цэбар з рыбай. Колас.

    1. Драўляная падстаўка пад струны ў музычных інструментах (скрыпцы, балалайцы і пад.).

    2. Адна з дзвюх пласцінак з калёсікамі ў кроснах, да якіх падвешваюцца ніты.

    3. Тое, што і кабыла (у 2 знач.). — Мне расцягвалі окылы і косці. І пасля гэтага я не прызнаваўся.. Але, калі ізноў паставілі мяне на кабылку, я не вытрываў, змогі не было вытрываць. Колас.

    <> Была кабылка, ды з'ездзілася — пра тое, што страціла свае вартасці, перастала быць карысным.

    КАБЫЛЯЧЫ, -ая, -ае. Разм. Тое, што і к а б ы л і н ы.

    КАВА, -ы, ж. 1. Тое, што і к о ф е (у 2 знач.). Жалудовая кава. Лайнер павінен быў узяць партыю бавоўны, кавы і какосавых арэхаў. Лынькоў.

    2. Тое, што і ко ф е (у 3 знач.). [Госці] сядзелі за круглым сталом у белых пазалочаных крэслах і пілі з маленькіх кубачкаў пасляабедзенную каву. Маўр.

    О Чорная кава — тое, што і чорны ко ф е {гл. кофе).

    [Тур. каЬ\уе з польск.]

    КАВАДЛА, -а, н. Жалезная падстаўка асобай формы для ручной коўкі металу. Каля горна кавадла. На зямлі ля кавадла невялічкія кавалкі іржавага жалеза. Зверху на кавадле іржавыя жоўтыя плямкі. Галавач. Старшыня ўзяў з рук каваля клешчы, выхапіў распаленае жалеза з горна, паклаў на кавадла. Курто.

    О Паміж молатам і кавадлам гл. молат.

    КАВÁДЛАЧКА, -а, к. 1. Памянш.-ласк. да кавадла.

    2. Адна са слыхавых костачак у сярэднім вуху (у чалавека і млекакормячых).

    КАВАЛ, -а, м. Разм. Вялікі кавалак чаго-н. [Базыль] ломіць хлеба цэлы кавал. Колас.

    КАВАЛАК, -лка, м,. Тое, што і кусок. У горне ляжаў прадаўгаваты кавалак распаленага дабяла жалеза. Курто. — Які ж з цябе чалавек, калі ты адабраў ад родных дзяцей кавалак! Лупсякоў. Можа, у лісце нічога і не сказана важнага, а для Алесі ў кожным слове кавалак жыцця. Скрыган.

    КАВАЛАЧАК, -чка, м. Памянш, да кавалак; невялікі кавалак. Шура адшчыпваў кавалачкі хлеба, клаў у рот. Навуменка.

    КАВАЛЕР, -а, м. 1. Мужчына, які танцуе з дамай, суправаджае яе на гулянні і пад. [Валя:~\ Вось Зык кавалер! Кінуў дзяўчыну сярод ночы на вуліцы. Крапіва. — Знайдзі хоць ты, Пеця, мне кавалера, калі сам не ўмееш танцаваць,просіць .. [Дора Змітраўна]. Карпаў. // Хлопец, мужчына, які заляцаецца да дзяўчыны; паклоннік.



    1. Малады чалавек; халасты мужчына. У хаце Марты беспарадак і чад: сыны яе кавалеры Віктар і Стась чысцяцца, гладзяцца. Ракітны. Лапко быў яшчэ кавалерам, хоць яму падбіралася пад палавіну пятага дзесятка. Колас.

    2. Асоба, узнагароджаная ордэнам. Кавалер ордэна Славы.

    [Фр. сауаíіег, іт. сауаíіеге.]

    КАВАЛЕРГАРД, -а, М -дзе, м. У царскай арміі — салдат або афіцэр асобага палка гвардзейскай цяжкай кавалерыі.

    [Ад фр. сауаíіег — коннік і §агáе — варта, ахова.]

    КАВАЛЕРГАРДСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да кавалергарда, кавалергардаў, належыць ім. Кавалергардскі мундзір.

    О Кавалергардскі полк гл. полк.

    КАВАЛЕРСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да кавапера, належыць яму. Кавалерскі такт. □ [Падлоўчы] успамінаў тады свае маладыя кавалерскія гады, свой жывы і гарачы нораў, свой спрыт да паненак. Колас.

    КАВАЛЁРСТВА, -а, н. Стан, паводзіны кавалера. Часамі ж да іх і хлопцы далучаццо., бо былі такія, што і пажартаваць ужо любілі з дзяўчатамі і так ці іначай сваё кавалерства выказвалі. Колас.

    КАВАЛЕРЫЙСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да кавалерыі, да кавалерыстаў, належыць ім. Кавалерыйскі атрад. Кавалерыйскі казакін. Кавалерыйская атака. Кавалерыйская ш.абля і маўзер у драўлянай кабуры целяпаліся ля страмён. Лынькоў.

    КАВАЛЕРЬ'ІСТ, -а, М -сце, м. Салдат, афіцэр, які служыць у кавалерыі. Камбрыгу было дваццаць пяць год. Кавалерыст, лейтэнант кадравай службы. Брыль. // Разм. Пра ўмелага, вопытнага наезніка. Сяды-тады.. [старшыня], як дасканалы кавалерыст, любіў віхрам пранесціся на сваім «Ворану». Колас.

    КАВАЛЕРЫЯ, -і, ж. Конніца, коннае войска. [Старшыня] служыў у кавалерыі, прывык хадзіць за канём і ўмеў хадзіць. Колас.

    О Лёгкая кавалерыя — конніца з лёгкаўзброеных воінаў на спецыяльна падабраных быстраходных конях. Цяжкая кавалерыя — конніца з цяжкаўзброеных воінаў на спецыяльна падабраных конях.

    [Фр. сауаíегіе.]

    КАВАЛЁЎ, -лёва. Які належыць кавалю. Кавалёў сын. а Чырвонаармеец., глянуў здалёку на шыбы новай кавалёвай хаты. Бядуля.

    КАВАЛ1ХА, -і, ДМ -лíсе, ж. Разм. Жонка каваля.

    КАВАЛЬ, -я, м. Рабочы, майстар, які займаецца коўкай металу. Крутаплечы, з пудовымі кулакамі, каваль Кастусь Махнач з ранку да вечара рамантаваў са, сваімі памочнікамі плугі, бароны, перацягваў полы, акоўваў перадкі. Курто. // перан. Той, хто сваёй настойлівай працай дамагаецца чаго-н., стварае што-н. Каваль свайго шчасця. Нас мільёны... Мы інакшай, Лепшай долі кавалі. Таўбін.

    КАВАЛЬÉР, -а, м. Насып уздоўж дарогі, канала або канавы.

    [Фр. сауаíіег.]

    КАВАЛЬКАДА, -ы, ДМ -дзе, ж. Група коннікаў на прагулцы.

    [Фр. сауаíсаáе.]

    КАВАЛЬСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да працы каваля; звязаны з апрацоўкай металу каваннем. Кавальская справа. Кавальскі мех. Кавальскі молат.

    КАВАЛЬСТВА, -а, н. Рамяство, занятак каваля. [Каваль] не толькі займаўся кавальствам. У яго быў дробны кавалак зямлі, на якім льга было пратрымаць каня і карову. Чорны.



    Каванне 571 Кавыль

    КАВÁННЕ, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. каваць (у 1, 2 і 3 знач.).

    КАВÁНЫ і КОВАНЫ, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад каваць (у 1, 2 і 3 знач.).


    1. у знач. прым. Зроблены з металу каваннем. Каваны меч.

    2. у знач. прым. Абабіты палосамі жалеза. Каваная скрыня. Каваныя драбіны.

    3. у знач. прым. З падковамі, падкаваны. Каваныя коні. // 3 металічнымі падкоўкамі (пра боты, абцасы і пад.). Наперадзе, як ступа, Ішоў млынар Ігнат; Каваны.ч ботам стукаў, Масніцы угінаў... Панчанка.

    4. перан.; у знач. прым. Дакладны, выразны, пластычны (пра верш, стыль і пад.). Янка Купала в уласцівым яму майстэрстеам перакладаў каваныя радкі «Меднага конніца». Лужанін.

    КАВАРДÁК, -ý, м. Бязладдзе, сумятня, неразбярыха. І госць зажыў... Ды так, Што хутка ў доме утварыўся кавардак, Хоць гаспадар сам з хаты вымятайся... Валасевіч.

    [Цюрк.]


    КАВÁРНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць каварнага.

    КАВÁРНЫ, -ая, -ае. Які пад знешняй добразычлівасцю тоіць злыя замыслы; вераломвы, хітры. Каварны вораг. Каварныя словы. п [У Ані] зарадзіўся каварны план: пайсці купіць і яму білет, але на які-небудзь задні рад. Карпюк. // Які выражае вераломства, каварства. Каварная ўсмешка. Ц Які тоіць у сабе нечаканую небяспеку, непрыемнасць. Ніхто лепш за .. [Рэню] не разбіраўся ў каеарных нетрах алгебры і іншых прамудраецях дакладных навук. Лынькоў.

    КАВАРСТВА, -а, н. Схільнасць да каварных учынкаў, замыслаў; вераломства. // Каварныя ўчынкі, замыслы. Наша грамадства вызвалена ад сацыяльная, несправядлівасці і яго адвечных спадарожнікаў прадажнасці і каварства. «Беларусь».

    КАВАЦША, -ы, ж. У оперы — невялікая лірычная арыя, пераважна песеннага складу. Каеаціна Фігара. // У інструментальнай музыцы — невялікая п'еса з напеўнай мелодыяй.

    [Іт. сауаíіпа.]

    КАВАЦЦА, куéцца; незак. 1. Паддавацца •каваншо, коўцы. Распалены метал добра куецца.

    2. Зал. да каваць.

    О Не куецца, а плешчацца — не ідзе на лад, атрымліваецца не так, як трэба.

      1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   59

    Коьрта
    Контакты

        Главная страница


    1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву

    Скачать 13.55 Mb.